Рабочыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі

23 июня 2013

На гэтым тыдні ў Беларусі па-ранейшаму не выпускалі з вачэй праблему разгрузкі складскіх запасаў на найбуйнейшых прадпрыемствах. Высокапастаўленыя чыноўнікі прадоўжылі інспектаваць заводы і нагадваць менеджарам пра неабходнасць больш гібкай і імклівай маркетынгавай палітыкі, як на традыцыйных, так і новых рынках. Напрыклад, у такім цікавым ва ўсіх сэнсах Персідскім рэгіёне, вароты якога на гэтым тыдні прыадчыніліся яшчэ шырэй. У панядзелак у Мінску Аляксандр Лукашэнка прымаў кіраўніка холдынгавай кампаніі Бахрэйна Рыяда Груп. І вось яна тая імклівасць, да якой Прэзідэнт заклікае чыноўнікаў. Яшчэ толькі ў сакавіку ў Сінгапуры Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з шейхай Дзеяй бінт Ібрахім Аль-Халіфай варыянты супрацоўніцтва, а ўжо ў канцы мая бакі стварылі сумеснае прадпрыемства, якое аператыўна пачынае рэалізацыю маштабных праектаў. Перш за ўсё, размова ідзе пра пастаўкі беларускай тэхнікі ў краіны Персідскага заліва і на тэрыторыю Афрыкі.


Ну а гэта ўжо самы што ні на ёсць традыцыйны партнёр. У панядзелак Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе - Віктарам Талаконскім. Асноўныя вектары - машынабудаванне, будаўніцтва і інавацыі.