Рабочая сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кіраўніком Мытнага камітэта

17 июля 2018

Сітуацыя на мытні і процідзеянне ўвозу санкцыйнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком Мытнага камітэта краіны. Юрый Сянько расказаў, як ідуць справы ў ведамстве, мадэрнізацыя нацыянальнай мытні. А таксама праінфарміраваў кіраўніка Дзяржавы аб намаганнях, якія прадпрымае беларускі бок па недапушчэнні тавараў з санкцыйнага спісу ў суседнюю дзяржаву.

Аб стратэгіі сусветнага маштабу сёння ішла рамова падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта і намесніка старшыні Савета Рэспублікі. У рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця, прынятых краінамі ААН, зацікаўлена кожная дзяржава, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Таксама абмеркавалі дзейнасць буйной грамадскай арганізацыі - Мар'яна Шчоткіна кіруе Саюзам жанчын. Была закранута і тэма выканання Дэкрэту "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва".