Рабочая паездка Прэзідэнта Беларусі ў Магілёўскую вобласць

5 ноября 2014
У цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы - пытанні развіцця сацыяльнай інфраструктуры і добраўпарадкавання Магілёва і перспектывы развіцця дарожнай сеткі ў рэгіёне. Аляксандр Лукашэнка наведаў адзін з гарадскіх дарожных мастоў праз раку Днепр. Пасля капітальнай рэканструкцыі пуцеправод ізноў звязаў два раёны горада. Як адзначыў Прэзідэнт, апошнім часам паток грузавых і легкавых аўтамабіляў праз краіну пастаянна павялічваецца. І адна з галоўных задач сёння - разгрузіць вялікія гарады, каб яны не задыхаліся ад транзіту машын. З гэтай мэтай Аляксандр Лукашэнка даручыў зрабіць аўтамабільныя развязкі пад Бабруйскам і Магілёвам, каб цалкам закальцаваць гэтыя гарады аўтамагістралямі. Таксама Аляксандр Лукашэнка асобна спыніўся і на добраўпарадкаванні тэрыторыі. У прыватнасці, акваторыі ракі Днепр у межах Магілёва.
Таксама сёння Прэзідэнт наведаў прыватнае прадпрыемства Протас у Магілёўскім раёне. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з сучасным абсталяваннем і тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці металаканструкцый. Таксама пагутарыў з рабочым калектывам. Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.