Рабочая паездка Прэзідэнта ў Мінскую вобласць

27 марта 2014

Беларусь на працягу трох гадоў цалкам замесціць айчыннай вытворчасцю імпарт гідраўлічнага абсталявання. Пра гэта Прэзідэнту сёння далажылі падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць. Аляксандр Лукашэнка наведаў у Койданаве прадпрыемства Салеа, дзе арганізавана вытворчасць гідраўлікі. Прадпрыемства створана на плошчах Дзяржынскага маторарамонтнага завода. З кастрычніка мінулага года пачаўся серыйны выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі. Яе кошт на 20% ніжэйшы, чым у Балгарыі або Германіі, дзе беларускія прадпрыемствы раней закуплялі аналаг. Ужо сёлета плануецца завяршыць другі этап інвестпраекта. Ён мяркуе павелічэнне аб'ёму вытворчасці і пашырэнне наменклатуры прадукцыі, што выпускаецца. Пасля наведвання прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўным калектывам.


Асноўнымі спажыўцамі з'яўляюцца айчынныя машынабудаўнічыя прадпрыемствы. Таксама прадукцыя Салеа пастаўляецца ў краіны Балтыі і СНД. Падрыхтаваны кантракт і на пастаўку ў Іран 30 тысяч помпаў-дазатараў на суму 3 мільёны долараў.