Рабочая паездка Прэзідэнта ў Гомельскую вобласць

25 июля 2019

У невялікім мястэчку Ветка ў Гомельскай вобласці сёння гаварылі пра вялікія перспектывы. Тут пабываў з рабочай паездкай Прэзідэнт. Раён адзін з найболей пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У свой час менавіта Прэзідэнт настаяў на адраджэнні гэтых земляў, і сёння тут ужо нічога не нагадвае пра тыя падзеі. У гарадку пражываюць больш як восем тысяч чалавек, створаныя ўсе неабходныя ўмовы для жыцця, працы, аздараўлення. Дарэчы, адна з апошніх новабудоўляў у Ветцы - спартыўны комплекс. Ведаючы, што Кіраўнік дзяржавы будзе тут, на вуліцы сабраліся людзі, каб асабіста сказаць Прэзідэнту просты дзякуй за тое, што раён не забыты і актыўна развіваецца.

Рашэнне Прэзідэнта наведаць Гомельскую вобласць было наўмысным. Некалькі дзён таму дыстанцыйна абмеркаваўшы пытанні ўборачнай кампаніі на селектарнай нарадзе, Кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што прыедзе ў рэгіён асабіста: была некаторая боязь за ўраджай. Менавіта ў Веткаўскім раёне ўжо ўбрана больш за 40 % плошчаў. Дарэчы, на палях выпрабоўваюць сусветную навінку брэнда "Гомсельмаш" - збожжаўборачныя камбайны на газаматорным паліве. Машыны былі вырабленыя па даручэнні Прэзідэнта. Пасля наведвання Веткі Кіраўнік дзяржавы ход уборачнай агледзеў з паветра. Прэзідэнцкі верталёт праляцеў над чарнобыльскімі раёнамі, стан спраў быў відаць як на далоні.

Далей маршрут Кіраўніка дзяржавы ішоў па ўсходніх раёнах краіны, аж да Віцебскай вобласці. Прэзідэнцкая інспекцыя стала лагічным працягам селектарнай нарады, якая адбылася два дні таму, сёння ў Аляксандра Лукашэнкі была выдатная магчымасць ацаніць асабіста ход уборачнай адразу ў трох рэгіёнах краіны.