Рабочая паездка Прэзідэнта па рэгіёнах працягваецца

15 августа 2014

Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае Гродзенскую вобласць, дзе азнаёміцца з развіццём дапаможных промыслаў у СВК Прагрэс-Верцялішкі. У гэтыя хвіліны Прэзідэнт знаходзіцца на камбікормавым комплексе агракамбіната Скідальскі. Тут Аляксандру Лукашэнку паведамяць пра сучасныя тэхналагічныя працэсы: перапрацоўку насення рапсу, вытворчасць камбікармоў. Кіраўніку дзяржавы таксама даложаць пра выкананне даручэнняў па імпартазамяшчэнні ў камбікормавай прамысловасці і завяршальны этап уборкі збожжавых.