Рабочая паездка Прэзідэнта

18 февраля 2018

Адразу дзве гучныя адстаўкі на гэтым тыдні. Міністры спорту і лясной гаспадаркі пазбавіліся сваіх пасад. Каталізатарам для такога рашэння Кіраўніка дзяржавы сталі шматлікія пацверджаныя факты карупцыі ў зоне адказнасці вялікіх чыноўнікаў. Навіна маментальна ўскалыхнула медыяпрастору.

Усіх, вядома, цікавілі падрабязнасці, і літаральна на наступны дзень магчымасцю даведацца больш скарысталіся супрацоўнікі Слуцкай цукровай вытворчасці. Гэта прадпрыемства наведаў Прэзідэнт падчас рабочай паездкі. Аляксандр Лукашэнка распавёў аб пэўных прыкладах карупцыі ў падсправаздачных міністэрствам арганізацыях.

У размове закранулі і шматлікія іншыя тэмы. У чым будучыня невялікіх населеных пунктаў, і якую ролю тут можа адыграць асобна ўзяты чалавек? У Год малой радзімы адказ на гэтае пытанне фармулюе практычна кожны з нас. А Прэзідэнт выказаў, мабыць, тое, што звычайна не гавораць, але адчуваюць. З роднай зямлёй заўсёды звязваюць толькі дабрае - ад дзіцячых надзей да першых вялікіх планаў дарослага жыцця. Трапятліва і да сваёй Шклоўшчыны ставіцца Аляксандр Лукашэнка. Рабіць дабро для землякоў - вось чаму ўсім нам варта навучыцца ў 2018.