Рабочая паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Гомельскую вобласць

17 июня 2016

Сёння ў Гомелі дадзены старт рэгулярнаму руху цягнікоў на электрычнай цязе. І першым у Мінск адправіўся грузавы састаў. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб электрыфікацыі чыгуначнага ўчастка Асіповічы - Гомель і завяршэнні электрыфікацыі чыгункі Мінск - Гомель. Гэта дазволіць амаль на 20% скараціць сабекошт перавозак. Паменшыцца і час руху ад Мінска да Гомеля на адну гадзіну 12 хвілін для пасажырскіх цягнікоў і на 35 хвілін - для грузавых. Прэзідэнт азнаёміўся з новым рухомым саставам на электрычнай цязе вытворчасці кампаніі "Штадлер" і электравозам серыі БКГ-2 вытворчасці КНР. Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з працаўнікамі і ветэранамі Беларускай чыгункі, а таксама са студэнтамі транспартных навучальных устаноў.

Кіраўнік дзяржавы наведаў таксама будаўнічую пляцоўку дзіцячай абласной клінічнай бальніцы і кандытарскую фабрыку "Спартак". Там жа Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з працоўным калектывам прадпрыемства. Размова была вельмі шчырай. Праз два тыдні ў Беларусі пройдзе дэнамінацыя. Гамяльчане пацікавіліся ў Прэзідэнта, як гэты працэс адаб'ецца на пакупніцкай здольнасці, і ці не будзе росту цэн.