Прамая трансляцыя Паслання Прэзідэнта Беларусі да народа і Нацыянальнага сходу пачнецца ў 10:30

19 апреля 2019
Прэзідэнт Беларусі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Выступленне  Аляксандра Лукашэнкі  будзе транслявацца ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10:30.

Тэлеверсія Паслання будзе паказаная ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.