Прайшло першае пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва

24 октября 2017

Сёння прайшло першае пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Гэта не проста новы склад, абноўлены на 60 %, але і новыя функцыі, замацаваныя ўказам Прэзідэнта. Зараз рашэнні, прынятыя на савеце, адразу адпраўляюць у Савет Міністраў. Ад савета чакаюць свежых ідэй і вырашэння надзённых пытанняў, з якімі бізнес сутыкаецца штодня. Якімі пытаннямі ён зоймецца ўжо ў найбліжэйшы час, з якімі прапановы ўжо прыйшоў бізнес на першае пасяджэнне? Пра гэта падрабязна наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк.

Першы раз абноўлены склад савета сабраўся ў будынку ўрада. Буйныя бізнесмены, эканамісты, прадстаўнікі бізнес-саюзаў і юрысты. Пасля такія сустрэчы нароўні са сталіцай гатовыя праводзіць і абласцях. Да іх наогул увага асаблівая. У кожным плануюць ствараць рэгіянальныя саветы. Тым больш што там малы і сярэдні бізнес - гэта новыя рабочыя месцы і тое, што выцягвае эканоміку гэтых гарадоў.

Падтрыманыя большасцю прапановы напрамую будуць апраўляць у Міністэрства эканомікі і ўрад. Улічваючы тое, што цяперашні кіраўнік савета яшчэ і кіраўнік апарата Саўміна, шлях гэты можа стаць карацейшым. Чыноўнікі гэтыя бізнес-ініцыятывы абавязаны разгледзець. Менавіта гэтага чакаюць буйныя бізнесмены. Інакш гавораць, няма ніякага сэнсу ў абмеркаваннях.

Ільвіная доля прапаноў бізнесу, у тым ліку і ад папярэдняга складу савета, ужо ўлічаны ў ліберальным пакеце. Большасць з іх пачне працаваць з новага года. Гэта адкрыццё магазінаў, кафэ і майстэрняў на сяле за базавую за месяц. Але некаторыя ўжо і з гэтага тыдня. Пашыраны, напрыклад, спіс тых, хто можа працаваць без рэгістрацыі ІП.

Як раз для гэтага і патрэбен дыялог унутры савета. Тут чакаюць і з'яўлення новых законаў і паправак у дзеючыя, напрыклад, падатковае заканадаўства. У бізнес-саюзаў ёсць ужо прапановы.

Бізнес гатовы ініцыяваць і правядзенне міжнароднай канферэнцыі "Фіскальная палітыка як фактар эканамічнага росту". Але не падаткамі адзінымі будуць жыць на пасяджэннях.

Дыскусіі і абмен меркаваннямі на савеце стануць добрай пляцоўкай для нараджэння новых ідэй для бізнесу: для яго працы, прыцягнення інвестыцый у гатовыя праекты. Як вынік - павелічэнне долі малога прадпрымальніцтва ў эканоміцы краіны. За гэтымі агульнымі пытаннямі дзясяткі і нават сотні дробных.

Іх як ніхто лепш ведаюць кіраўнікі прадпрыемстваў. Гавораць, калі ўдасца вырашыць хоць бы некалькі сотняў прыватных праблем, выйграе толькі агульная справа. А таксама тыя, хто толькі плануе адкрыць свой бізнес. Бо розначытанні мытнага заканадаўства выліваюцца ў буйныя сумы.

Больш прадметна пра кожны з іх будуць гаварыць ужо на наступных пасяджэннях. Першае ўсё ж больш арганізацыйнае.