Прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Грузіі

23 марта 2018

Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Грузію. Літаральна некалькі хвілін таму завяршыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам гэтай краіны. Асноўны акцэнт у развіцці супрацоўніцтва, прапанаваны беларускім лідарам, - гэта падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для сумеснай эканомікі. Нагадаем, напярэдадні прэзідэнты дзвюх краін намецілі амбіцыйную задачу - выйсці на тавараабарот 200 мільёнаў долараў і цесную прамысловую кааперацыю.

Пачаўся другі дзень з памятнага мерапрыемства. Кіраўнік беларускай дзяржавы ўсклаў вянок да мемарыяла героям, загінуўшым за адзінства Грузіі.

Пасля прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II.