Прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

3 сентября 2013

Беларусь - ПАР: узаемадапаўняльнасць эканомік стымулюе ўзаемную выгаду. Здабыча карысных выкапняў, сельская гаспадарка, гандаль. Наконт умацавання партнёрства па шэрагу стратэгічных кірункаў ішла размова сёння на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Маітэ Нкаана-Машабанэ.


ПАР займае лідзіруючыя пазіцыі на кантыненце. Уваходзіць у БРІКС - гэта група з пяці краін, якія хутка развіваюцца. Мае высокі ВУП на душу насельніцтва - больш за 8 тысяч долараў. Пры гэтым золатавалютныя рэзервы складаюць 50 мільярдаў долараў.


У гэтай краіне добра ведаюць БелАЗы, мінскія трактары і якасць беларускіх шын. У аснове нашага экспарту таксама калійныя ўгнаенні. Створаны добры падмурак для пашырэння супрацоўніцтва. І ў найбліжэйшы час у Мінску чакаюць з візітам прэзідэнта ПАР.


Пасля перамоў госці накіраваліся на плошчу Перамогі. Там дэлегацыя ПАР усклала вянок да манумента, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.