Праходзіць сустрэча Прэзідэнта Беларусі з прэм'ерам Дзяржсавета КНР

17 июля 2013

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў Кітай да больш актыўнай працы на беларускім рынку і пашырэння інвестыцыйнага супрацоўніцтва. У гэтыя хвіліны ў Пекіне праходзіць сустрэча Прэзідэнта Беларусі з прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам.

Актыўныя перамовы з кітайскімі партнёрамі прадоўжацца і на ўзроўні дэлегацый. Да падпісання дадаткова рыхтуюцца каля 20 двухбаковых дакументаў. Усяго ў дні афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР плануецца заключыць кантрактаў на паўтара мільярда долараў.


Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у пашыраным складзе. Па выніках Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін падпісалі дэкларацыю ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.