Праект указа з новымі тарыфамі на жыллёва-камунальныя паслугі пададзены Прэзідэнту

14 марта 2016

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць празрыстымі, аб'ектыўнымі і рэальнымі. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях аплаты ЖКП насельніцтвам. Рабочая група, створаная па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, разам з аб'ектыўнай ацэнкай працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны падала Прэзідэнту праект указа з новымі тарыфамі. Напярэдадні вялікай прынцыповай гутаркі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што народ павінен бачыць цану паслугі і ведаць, за што плаціць. Прэзідэнт нагадаў аб дзяржаўнай пазіцыі: вырашэнне пытанняў у гэтай сферы трэба пачынаць з пошуку ўнутраных рэзерваў. Ва ўрада існуе нямала магчымасцяў па зніжэнні выдаткаў і сабекошту паслуг. Разам з тым рэальнае становішча людзей і абарона іх інтарэсаў - галоўныя крытэрыі ў фарміраванні тарыфаў ЖКП.

Падрабязнасці нарады ў нашых наступных выпусках.