Праект Дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ў гэтыя хвіліны абмяркоўваюць на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы.
Новы дакумент уключае 16 міжнародных пагадненняў. Пры яго складанні ўлічваліся, у тым ліку, меркаванні бізнес-асацыяцый і навуковай супольнасці. У працэсе паўтары тысячы правак унеслі ўдзельнікі еўразійскай інтэграцыі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да прыняцця ім канчатковага рашэння ад Беларусі дакумент павінен быць вывераны ва ўрадзе, міністэрствах і аблвыканкамах. У першую чаргу, Кіраўнік дзяржавы патрэбаваў забяспечыць захаванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі.
Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС плануецца падпісаць на саміце Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Падрабязнасці нарады ў Кіраўніка дзяржавы - у нашых наступных выпусках.













