Праект дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва" вынесены на разгляд Прэзідэнта

26 сентября 2017

Сёння на разгляд Прэзідэнта вынесены праект дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Прадставіў ключавы дакумент па лібералізацыі ў эканоміцы першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі. Прадугледжваецца кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу, менш стане ўмяшання дзяржавы ў працу суб'ектаў гаспадарання, узмоцніцца самарэгуляванне бізнесу і адказнасць за дзейнасць. У дакуменце спрасцілі тэхнічныя патрабаванні. Замест 586-ці пунктаў правіл пажарнай бяспекі засталіся 53. Больш чым у 10 разоў скарацілі і санітарныя патрабаванні. Таксама ўвазе Кіраўніка дзяржавы прадстаўлены праект указа, накіраваны на ўдасканаленне парадку ліцэнзавання.

Па выніках рабочай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падтрымаў усе прапанаваныя нормы. Дакументы ў хуткім часе будуць падпісаныя.