Працягваецца рабочая паездка Прэзідэнта Беларусі ў Магілёўскую вобласць

9 Ліпеня 2013

Сёння Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з рэалізацыяй інвестпраектаў у сферы дрэваапрацоўкі на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны Магілёў. Стварэнне тут тэхналагічна новага дрэваапрацоўчага комплексу рэалізуецца ў адпаведнасці з інвестыцыйным дагаворам паміж Беларуссю і кампаніяй з Літвы. Праект уключае будаўніцтва адразу трох заводаў - па вытворчасці панэляў ДСП, мэблевых дэталяў і корпуснай мэблі. Варта адзначыць, што два прадпрыемствы тут звязаныя паміж сабой тэхналагічна. Панэлі, што вырабляюцца на адным заводзе, будуць выкарыстоўвацца на другім для вытворчасці ўжо гатовай мэблі, якая ў выніку пойдзе на экспарт.




Папулярныя

Рэкамендуемыя