Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан

6 октября 2016

Учора Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прэм'ер-міністрам гэтай краіны. Гутарка прайшла ў вузкім і пашыраным складзе. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Мінск і Ісламабад плануюць выходзіць на цесную кааперацыю з трэцімі краінамі. Прыклад таму - кітайска-пакістанскі эканамічны калідор - ён звяжа дзве дзяржавы сеткай аўтамабільных дарог і чыгунак, газа- і нафтаправодаў. Бакі абмеркавалі і магчымасці стварэння сумесных прадпрыемстваў у харчовай сферы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў удзел у беларуска-пакістанскім бізнес-форуме. Паводле папярэдніх ацэнак, па выніках дзелавых перамоў у Ісламабадзе сума кантрактаў перавысіць 50 мільёнаў долараў.

Учора ж прайшла сустрэча і лідараў дзвюх краін - Аляксандра Лукашэнкі і Мамнуна Хусейна. Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з Пакістанам выйдзе на ўзровень палітычных адносін. Аляксандр Лукашэнка напярэдадні таксама правёў даверную гутарку са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента ісламскай рэспублікі. Беларусь і Пакістан плануюць дасягнуць тавараабароту на адзін мільярд долараў за чатыры гады.