Праблематыку сумяшчальнасці ў вялікай Еўропе абмеркавалі сёння і ў "Прэзідэнт-Гатэлі"

22 июня 2017

Там прайшло пасяджэнне кіраўнікоў МЗС краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.

Міністры абмеркавалі пытанні аб'яднання высілкаў у барацьбе з новымі выклікамі, у тым ліку міграцыяй. У кулуарах сустрэчы дыпламаты адзначылі важнасць таго факту, што праблемы, якія датычацца ў першую чаргу ЕС, абмяркоўваюцца ў Мінску. Таксама размова за круглым сталом ішла пра барацьбу з радыкалізацыяй і сацыяльнай напружанасцю на кантыненце. Адзначана, што адзін з плюсаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы ў тым, што яна не замыкаецца на межах рэгіёна. Да прыкладу, ідэя сумяшчальнасці ў вялікай Еўропе разглядалася міністрамі і праз прызму кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях".

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Беларусь разглядае сваё старшынства ў ЦЕІ як магчымасць актывізацыі ўдзелу нашай краіны ў еўрапейскіх інтэграцыйных працэсах з упорам на эканамічны складальнік. Мы таксама ставім перад сабою мэту максімальна садзейнічаць рашэнню агульных эканамічных і сацыяльных праблем, якія стаяць перад краінамі рэгіёна".

Вінчэнца Амендала, намеснік міністра - дзяржсакратар МЗС Італіі: "Беларускае старшынства апынулася паспяховым не толькі ў плане гасціннасці. Таксама яно з'яўляецца паспяховым у галоўным паведамленні, якое Беларусь спрабуе данесці да нас - надышоў час, каб краіны Еўропы ад Балканаў да Беларусі селі за стол перамоў і абмеркавалі асноўныя пытанні, не проста ў рамках звычайнага дыялогу, а самі падалі пэўныя рашэнні".