Прывітанне ўдзельнікам XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лiстапад"

2 ноября 2018

Віншую вас з адкрыццём XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лiстапад".

Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прапаноўвае аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветніцкую місію і захоўваючы прыхільнасць сваім прынцыпам і традыцыям. Склад удзельнікаў фестывалю, які расце з года ў год, - навочнае пацверджанне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва. Тут заўсёды пануе атмасфера творчай волі, нястомнага духоўнага пошуку і сумленнага спаборніцтва.

Перакананы, што цяперашні "Лістапад" пацешыць нас шырокай панарамай сучаснага кінематографа, падорыць гучныя прэм'еры і яркія сустрэчы з выдатнымі майстрамі і ўзыходзячымі зоркамі сусветнага экрана, стане сапраўдным святам для тых, хто стварае, глядзіць і любіць кіно.

Жадаю ўсім добрага настрою, незабыўных уражанняў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка