Прывітанне ўдзельнікам XX форуму ТІBО-2013 і спецыялізаванай выставы СМІ ў Беларусі

23 апреля 2013

Удзельнікам юбілейнага XX Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ТІBО-2013 і XVII Міжнароднай спецыялізаванай выставы СМІ ў Беларусі


Дарагія сябры!


Віншую вас з адкрыццём юбілейнага XX форуму ТІBО-2013 і спецыялізаванай выставы СМІ ў Беларусі.


У сучасных умовах найноўшыя камунікацыі набылі асаблівае значэнне і надаюць магутны імпульс дынамічнаму развіццю навукі, культуры і мадэрнізацыі эканомікі.


Прытрымліваючыся сусветных тэндэнцый, беларускія электронныя і друкаваныя СМІ паспяхова развіваюцца, актыўна ўкараняюць лічбавыя тэхналогіі пры рэалізацыі творчых праектаў. Інтэрнэт-версіі айчынных СМІ сталі агульнадаступнай і паўсюднай крыніцай атрымання свежай і праўдзівай інфармацыі.


Міжнародны статус форуму і выставы дэманструе значную да іх цікавасць замежных кампаній, гатовых садзейнічаць актыўнаму пасоўванню інавацыйных тэхналогій у нашай краіне.


Ад усёй душы жадаю ўдзельнікам і гасцям гэтых прадстаўнічых мерапрыемстваў плённай працы і поспехаў у рэалізацыі вызначаных мэт.


Аляксандр Лукашэнка