Прывітанне ўдзельнікам X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

6 июня 2014

Паважаныя сябры!


Сардэчна вітаю арганізатараў, удзельнікаў і гасцей X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.


За многія стагоддзі на беларускіх землях сфарміраваўся ўнікальны характар этнакультурнага суседства розных народаў.


Сёння ў Рэспубліцы Беларусь у міры і згодзе пражываюць прадстаўнікі больш як 140 нацый і народнасцей. Яны захоўваюць і развіваюць сваю гісторыю, культурную спадчыну, узбагачаючы тым самым беларускае грамадства. У той жа час дзяржава паслядоўна праводзіць у жыццё прынцыпы нацыянальнай палітыкі, накіраванай на павагу і захаванне правоў і інтарэсаў усіх нацыянальных супольнасцей.


Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур садзейнічае ўмацаванню традыцый дружбы і духоўнай блізкасці, якія аб'ядноўваюць шматнацыянальны народ Беларусі.


Упэўнены, што дзясяты, юбілейны фестываль будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню культурных і міжэтнічных сувязей, з'яўленню новых яркіх творчых калектываў і выканаўцаў, стане маляўнічай падзеяй у чарадзе мерапрыемстваў горада Гродна - культурнай сталіцы Беларусі 2014 года.


Ад усёй душы жадаю фестывалю поспехаў і працвітання, а яго ўдзельнікам - творчага натхнення, здароўя, шчасця і дабрабыту.


Аляксандр Лукашэнка