Прывітанне ўдзельнікам VIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму

22 мая 2013

Дарагія сябры!


Сардэчна вітаю гасцей і ўдзельнікаў VIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму Партнёрства ў імя будучыні: гісторыка-культурная спадчына як фактар яднання.
Традыцыі кожнай нацыі непаўторныя і адлюстроўваюць яе душу і светаўспрыманне. Таму ўзаемаразуменне ў адносінах паміж краінамі трэба шукаць праз уяўленне аб своеасаблівасці культуры кожнага народа, гістарычным вопыце і нацыянальным характары. І тут неацэнная роля журналісцкай супольнасці. Голас прэсы, якая выступае за гістарычную праўду, умацаванне нашых агульных культурных і духоўных каранёў, з'яўляецца адным з фактараў стварэння міру, гармоніі і дабрабыту народаў-братоў.
У Беларусі свята ахоўваюць гістарычную памяць, імкнучыся захаваць і прымножыць гісторыка-культурны здабытак - бясцэнны дар для будучых пакаленняў. У краіне для гэтага ўжо нямала зроблена. Вынікі гэтай працы вы можаце ўбачыць сваімі вачамі.
У гэтым годзе на форуме сярод многіх тэм будуць абмяркоўвацца напрамкі міждзяржаўнага гуманітарнага супрацоўніцтва, узнімацца пытанні маральнасці, непарушнасці асноў гістарычнай еднасці нашых народаў. Несумненна, вынікі вашай работы ўнясуць важкі ўклад у развіццё ўзаемаадносін паміж нашымі краінамі. Жадаю вам поспехаў, плённай працы і добрага настрою ў гэтыя майскія дні.


Аляксандр Лукашэнка