Прывітанне ўдзельнікам Пленума Цэнтральнага савета СКП-КПСС

2 июля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Пленума Цэнтральнага савета Саюза камуністычных партый - Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

"Сардэчна вітаю на беларускай зямлі ўдзельнікаў Пленума Цэнтральнага савета Саюза камуністычных партый - Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Саюз камуністычных партый аб'ядноўвае прыхільнікаў ідэі роўнасці і сацыяльнай справядлівасці са шматлікіх краін і па праве лічыцца адным з найбуйнейшых грамадска-палітычных фарміраванняў".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь беражліва захоўвае сваю гісторыю і нязменна выступае за дынамічнае развіццё эканамічнага патэнцыялу і павышэнне ўзроўню дабрабыту насельніцтва, прымнажэнне духоўнай і культурнай спадчыны беларускага народа, пашырэнне стратэгічнага партнёрства.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што Пленум пройдзе ў творчым, стваральным ключы, а яго прапановы будуць спрыяць умацаванню дружбы паміж брацкімі народамі, грамадзянскага адзінства і ўзаемазумення.