Прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі"

11 мая 2016

Культурная і інфармацыйная прастора Беларусі служыць сцвярджэнню ідэй інтэграцыі і міру. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" і XI Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні", якія ў гэтыя хвіліны адкрываюцца ў сталіцы. У праграме - круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін. Падчас работы выставы ўручаць узнагароды XII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара".