Прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі Канстытуцыйны кантроль: сучасныя тэндэнцыі развіцця і ўдасканалення

27 июня 2014

Дарагія сябры!


Вітаю ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням развіцця і ўдасканалення канстытуцыйнага кантролю.


Правядзенне форумаў такога высокага ўзроўню мае важнае значэнне ва ўмацаванні адносін паміж канстытуцыйнымі судамі розных краін і пошуку агульных падыходаў да вырашэння пастаўленых перад імі задач.


Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць у год, азнаменаваны двума значнымі для Беларусі юбілеямі - 20 гадоў споўнілася Асноўнаму Закону нашай дзяржавы, такую ж дату адзначае Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.


Апіраючыся на прынцыпы і нормы Канстытуцыі, мы будуем дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву, у якой устаноўлены грамадзянскі мір і згода. Важнай вяхой на выбраным Рэспублікай Беларусь незалежным шляху развіцця стала стварэнне спецыяльнага судовага органа па кантролі за канстытуцыйнасцю прымаемых нарматыўных прававых актаў.


Сёння Суд займае дастойнае месца ў прававой сістэме краіны, забяспечваючы ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці і ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства.


Упэўнены, што прафесійнае ўзаемадзеянне прадстаўнікоў органаў канстытуцыйнага кантролю будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці правасуддзя і абароны агульначалавечых каштоўнасцей.


Жадаю ўсім удзельнікам міжнароднай канферэнцыі плённай працы, новых дасягненняў, моцнага здароўя і дабрабыту.


Аляксандр Лукашэнка