Прывітанне ўдзельнікам ІІІ Пленума Цэнтральнага савета СКП-КПСС

23 сентября 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ІІІ Пленума Цэнтральнага савета Саюза камуністычных партый - Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. 

"Сімвалічна, што ваш форум праходзіць напярэдадні знамянальнай даты - 100-гадовага юбілею з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая адкрыла новую главу ў сусветнай гісторыі. Праз стагоддзе прыхільнікі і паслядоўнікі камуністычных ідэй застаюцца вернымі лепшым традыцыям дзядоў і бацькаў, высокім ідэалам сацыяльнай справядлівасці, абавязку, гонару, роўнасці і братэрства", - гаворыцца ў прывітанні. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што суверэнная Беларусь ніколі не адмаўлялася ад сваёй гістарычнай спадчыны. 
"Выбраўшы самастойны шлях развіцця, мы захавалі і выкарыстоўваем перадавы вопыт, назапашаны папярэднімі пакаленнямі савецкага народа. Менавіта таму ў аснову ідэалогіі і дзяржаўнай палітыкі нашай краіны закладзены клопат аб чалавеку, стварэнне ўмоў для раскрыцця яго патэнцыялу", - адзначыў Прэзідэнт.