Прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкi 2019"

12 Кастрычніка 2019

У Мінскай вобласці ўшаноўваюць пераможцаў жніва гэтага года. "Барысаў-Арэна", замест балельшчыкаў і звыклага футбола, сёння прымае лепшых хлебаробаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019".

"Сёлета ўклад Міншчыны ў рэспубліканскі каравай - самы важкі. Вы з'яўляецеся лідарамі і па іншых ключавых паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасці. Аграрыі, чыя самаадданая праца забяспечвае харчовую бяспеку краіны, - сапраўдныя героі нашага часу. Перакананы, што і ў далейшым любоў да роднай зямлі, адданасць прафесіі і адказнае стаўленне да справы дапамогуць вам захаваць высокія пазіцыі ў аграпрамысловым комплексе Беларусі, а нашы ўраджаі з кожным годам будуць толькі багацей", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.