Прывітанне ўдзельнікам і гасцям Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый Кліч Палесся

13 сентября 2014
Дарагія сябры!

Вітаю ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый Кліч Палесся.


Сімвалічна, што ў Год гасціннасці фестываль набыў статус міжнароднага і шырока расчыніў дзверы для ўсіх гасцей у аграгарадку Ляскавічы - у сэрцы беларускага Палесся.


Палеская зямля - гэта ўнікальны край, скарбніца старадаўніх абрадаў, рамёстваў і фальклору, а яе жыхары вызначаюцца вялікай працавітасцю, шчырасцю і асаблівым пачуццём гумару.


Фестываль Кліч Палесся дапамагае нам усвядоміць сваю ролю ў сучаснай сусветнай культуры, аб'яднаць намаганні ў вывучэнні і захаванні бясцэннай гістарычнай спадчыны.


Спадзяюся, што гэта свята стане не толькі сапраўднай культурнай падзеяй, але і будзе садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму ўмацаванню рэгіёна і развіццю аграэкатурызму.


Жадаю вам добрага здароўя, шчасця, невычэрпнай жыццёвай энергіі і творчых поспехаў на ніве адраджэння і захавання этнакультурных традыцый.


Аляксандр Лукашэнка