Прывітанне дэлегатам і гасцям XXXV з'езда Саюза камуністычных партый

1 ноября 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і гасцям XXXV з'езда Саюза камуністычных партый.

Сёння вашы партыі па-ранейшаму адстойваюць ідэю сацыялістычнага развіцця, абараняюць правы і інтарэсы простага чалавека, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што вашы намаганні будуць і надалей накіраваныя на барацьбу за справядлівасць і роўнасць магчымасцяў, мірнае жыццё, права нацый на самавызначэнне.