Прырост насельніцтва ў Беларусі неабходна павялічыць

3 августа 2017

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас нарады аб дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне і садзейнічанні занятасці насельніцтва. Яна ў гэтыя хвіліны працягваецца ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дадатную дынаміку ў дэмаграфічнай сферы трэба падтрымліваць, ствараць ўмовы для павелічэння нараджальнасці, а таксама росту дабрабыту людзей. Гэта асноўныя задачы ўрада і мясцовых улад.

Названыя і вынікі паўгоддзя: у параўнанні з першай паловай 2016 года ўзровень нараджальнасці знізіўся на 13 працэнтаў, з пачатку гэтага года колькасць насельніцтва паменшылася на 9 000 чалавек.

Такія лічбы прагназуемыя, галоўная прычына - паніжэнне колькасці жанчын дзіцянараджальнага ўзросту. У той жа час ва ўрадзе адзначаюць, што меры для падтрымкі мацярынства апраўдалі чаканні: напрыклад, колькасць другіх і наступных дзяцей у сем'ях у 2016 годзе склала 60 працэнтаў, у той час як у 2010 гэтая лічба была на ўзроўні 47.

Акрамя таго, сёння абмеркавалі і пытанні працаўладкавання людзей. Прэзідэнт паставіў задачу да 1 кастрычніка падаць абноўлены дэкрэт нумар тры "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".