Прыярытэты беларускай навукі - энергетыка, бія-, нана- і медтэхналогіі

14 августа 2015

Прыярытэтамі беларускай навукі на пяцігодку стануць энергетыка, бія-, нана- і медтэхналогіі. Гэта Прэзідэнту далажыў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Аляксандру Лукашэнку распавялі пра крыніцы фінансавання прапануемых навуковых даследаванняў і будучыя рынкі збыту прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы чарговы раз падкрэсліў: навуковыя даследаванні павінны прыносіць краіне рэальны эканамічны эфект.

Сустрэча Прэзідэнта з кіраўніком Акадэміі навук - толькі пачатак грунтоўнага дыялогу пра будучыню інтэлектуальнага патэнцыялу краіны. У найбліжэйшы час Аляксандр Лукашэнка мае намер сустрэцца з навукоўцамі і даследчыкамі. Усе прапановы, у тым ліку праблемныя пытанні, Прэзідэнт гатовы выслухаць на спецыяльнай тэматычнай нарадзе.