Прыярытэтнай задачай з'яўляецца стварэнне ў Беларусі трывалай і канкурэнтаздольнай эканомікі

22 апреля 2017

Гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні ў Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Яно атрымалася канкрэтным і актуальным. Кіраўнік дзяржавы агучыў стратэгію развіцця краіны на найбліжэйшую перспектыву, а таксама даў лаканічныя адказы на пытанні парламентарыяў, што датычацца ўсіх сфер і хвалююць грамадства. Адной з ключавых тэм стала эканоміка. У сусветным гандлі ўсё больш умацоўваецца прынцып "кожны сам за сябе". У такіх умовах даволі складана канкурыраваць вытворчасцям, арыентаваным на экспарт. Залежнасць краіны ад знешніх рынкаў працягвае дыктаваць умовы, таму неабходна задзейнічаць усе рычагі вытворчасці якасных тавараў. Акрамя гэтага, размова ішла наконт разняволення дзелавой ініцыятывы, а таксама наконт аптымізацыі дзяржапарату. У сацыяльнай сферы таксама ёсць шмат нявырашаных пытанняў. Дапамога ў працаўладкаванні незанятых грамадзян - адна з асноўных задач дзяржавы.