Прынцыповая задача для аграрыяў падчас уборачнай кампаніі - максімальна эфектыўна сабраць больш за дзевяць мільёнаў тон збожжа

17 августа 2019

Прынцыповая задача для аграрыяў падчас уборачнай кампаніі - максімальна эфектыўна і без страт сабраць больш за дзевяць мільёнаў тон збожжа (гэта з улікам кукурузы). Такую пазіцыю Аляксандр Лукашэнка выказаў учора падчас рабочага візіту ў Старадарожскі раён. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, неабходна правільная стратэгія ўборачнай. Таксама Прэзідэнт наведаў Старадарожскі доследны лясгас. У краіне ёсць неабходнасць у поўным цыкле перапрацоўкі драўніны, у тым ліку і нізкай якасці, бо з яе можна рабіць паліўныя пелеты - вельмі запатрабаваны матэрыял у краінах Заходняй Еўропы. І адзін з этапаў развіцця падобнай нацыянальнай праграмы - будаўніцтва шасці пелетных заводаў. Калі будзе вялікі попыт на падобны рэсурс, колькасць прадпрыемстваў можа быць і павялічана.