А.Лукашенко: Прыкласці максімум высілкаў для дбайнай уборкі ўраджаю

2 августа 2018

Такую задачу Прэзідэнт Беларусі паставіў, калі наведваў Мінскі раён. Аляксандр Лукашэнка агледзеў два палі 1-й Мінскай птушкафабрыкі. Як падкрэсліў лідар, важна комплексна ўлічваць умовы надвор’я і берагчы людзей. Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з аграрыямі, а таксама адказаў на пытанні журналістаў. У прыватнасці, пракаментаваў асобныя заклікі далёкіх ад АПК экспертаў вярнуцца да пашыранага імпарту збожжа і харчавання, скараціўшы пры гэтым інвестыцыі ва ўласную сельскую гаспадарку.

У цэлым масавую ўборачную ў Беларусі плануюць завяршыць да сярэдзіны жніўня. З папраўкай на стабільнае надвор'е і поўную мабілізацыю высілкаў паўночных рэгіёнаў.