Пэзідэнты мытнай тройкі разглядзяць пытанні па асноўных напрамках інтэграцыі

29 мая 2013

Беларусь, Расія і Казахстан павінны зрабіць некалькі крокаў у пасоўванні Адзінай эканамічнай прасторы як перспектыўнага інтэграцыйнага аб'яднання. Гэта адзначыў сёння ў Астане Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з лідарам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Нагадаем, Кіраўнік беларускай дзяржавы знаходзіцца ў Казахстане з двухдзённым візітам і прымае ўдзел у Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце.

На разгляд прэзідэнтаў мытнай тройкі вынесеныя пытанні па асноўных напрамках інтэграцыі. Размова ідзе наконт фарміравання да студзеня 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза. Абмяркоўваецца таксама канцэпцыя ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі трох дзяржаў, стварэнне інтэграванай інфармацыйнай сістэмы знешняга і ўзаемнага гандлю Мытнага саюза, якая павінна забяспечыць празрыстасць кіравання адзінай мытнай тэрыторыяй трох дзяржаў.

Сёння ў перамовах прымаюць удзел і прэзідэнты Украіны і Кыргызстана. Кыргызстан падаў афіцыйную заяўку на ўступленне ў Мытны саюз, а Украіна - на атрыманне статусу назіральніка.