Прэзідэнты Беларусі і Украіны абмеркавалі ўзаемадзеянне ў эканоміцы

27 февраля 2018

Тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі адбылася сёння. Аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічных адносін, адзначыўшы пры гэтым іх актывізацыю. Па выніках 2017-га - станоўчая дынаміка. Прэзідэнты выказалі накіраванасць на далейшае пашырэнне ўзаемадзеяння ў эканоміцы. Асобна Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмеркавалі ход падрыхтоўкі да першага беларуска-ўкраінскага форуму. Плануецца, што ён пройдзе ў Гомелі ў кастрычніку. Ужо сёння дасягнутыя дамоўленасці аб форме правядзення гэтага мерапрыемства. Яшчэ адной тэмай гутаркі стала развіццё ўзаемадзеяння ў сферы культуры. У прыватнасці, размова аб правядзенні Дзён культуры Украіны і ў цэлым удзеле ўкраінскіх артыстаў у шэрагу папулярных беларускіх фэстаў - такіх, як "Славянскі базар" і "Александрыя збірае сяброў".