Прэзідэнты Беларусі і Расіі сустрэнуцца 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу

8 декабря 2019
Напярэдадні юбілейнай даты лідары Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні эканамічнай інтэграцыі.

А. Лукашэнка і У. Пуцін абмеркавалі перспектывы Саюзнай дзяржавы

  Перамовы ў Сочы доўжыліся больш за 5 з паловай гадзін. Па даручэнні прэзідэнтаў урады  за апошнія паўгода правялі вялікую працу па падрыхтоўцы праграмы дзеянняў па паглыбленні інтэграцыі і дарожных карт. Наша пазіцыя ў перамовах заўсёды была выразнай і паслядоўнай - рухацца далей трэба толькі ва ўвязцы з вырашэннем найбольш вострых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Яе мы не змянялі і зараз. Беларусь і Расія працуюць на адным саюзным рынку, а таму  і ўмовы павінны быць роўнымі,  падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Вынікі перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

Першыя дзве гадзіны прэзідэнты вялі перамовы з удзелам членаў дэлегацый, затым падчас рабочай вячэры размаўлялі  ўжо сам-насам. Пасля Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін ізноў прадоўжылі зносіны разам з кіраўнікамі ўрадаў і міністрамі абедзвюх краін. Пасля шматгадзіннага марафону вынікі сустрэчы журналістам агучыў кіраўнік Мінэканамразвіцця Расіі. Паводле яго слоў, праца сапраўды была плённай. Краіны сур'ёзна зблізілі пазіцыі па шматлікіх пытаннях. Так, стала значна менш спрэчных тэм і галоўнае  з'явілася разуменне,  як іх вырашаць.

Пасля  завяршэння насычанага перагаворнага дня лідары па традыцыі абмяняліся падарункамі

Уладзімір Пуцін прэзентаваў Аляксандру Лукашэнку набор для чаяпіцця. Беларускі лідар пачаставаў свайго калегу нашымі прадуктовымі далікатэсамі. Наступны раз прэзідэнты дамовіліся сустрэцца папярэдне 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу, дзе вернуцца да абмеркавання саюзнага парадку дня.