Прэзідэнты Беларусі і Расіі па тэлефоне абмеркавалі выкананне дасягнутых у Санкт-Пецярбургу пагадненняў

12 апреля 2017

Напярэдадні вечарам адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі выкананне ўрадамі і ведамствамі дзвюх краін дасягнутых у Санкт-Пецярбургу пагадненняў - аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы. Таксама ў цэнтры ўвагі было беларуска-расійскае ўзаемадзеянне на інтэграцыйных пляцоўках і актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.