Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні паглыблення эканамічнай інтэграцыі

21 декабря 2019
Беларусь і Расія поўнасцю ўзгаднілі пытанні ў сферах сельскай гаспадаркі, сувязі, мытні, рэгулявання алкагольнага рынку. У Санкт-Пецярбургу напярэдадні бакі абмеркавалі пытанні паглыблення эканамічнай інтэграцыі.

Каб фіналізаваць усе дарожныя карты Саюзнай дзяржавы,  засталося знайсці кампрамісы па трох групах пытанняў. Размова  ідзе пра нафтавую, газавую і падатковую сферы. У астатнім дасягнуты сур'ёзны прагрэс, у тым ліку па энерганосьбітах. Цэны на іх вызначаць ужо ў найбліжэйшыя дні. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў цэлым бакі задаволены вынікамі дыялогу. І калі будзе неабходнасць, прэзідэнты гатовы сустрэцца яшчэ раз  да канца гэтага  або ў пачатку наступнага года. Вынікі перамоў выклікалі прыкметны рэзананс сярод  экспертаў. Палітолагі, журналісты, парламентарыі сходзяцца ў меркаванні: цяжкасці саюзнага будаўніцтва можна пераадолець.


У Санкт-Пецярбургу таксама адбыўся саміт ЕАЭС.  З 1 студзеня Беларусь - старшыня Еўразійскага эканамічнага саюза. А Міхаіл Мясніковіч з 1  лютага ўзначаліць калегію ЕЭК. Вялікі перагаворны дзень у Паўночнай сталіцы Расіі завяршыўся нефармальным самітам кіраўнікоў дзяржаў СНД.