Прэзідэнты Беларусі і Малдовы прынялі ўдзел у цырымоніі, прымеркаванай да старту пасяўной кампаніі

19 апреля 2018

Прэзідэнты Беларусі і Малдовы прынялі ўдзел у цырымоніі "Дзень поля", прымеркаванай да старту пасяўной кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон наведалі Інстытут раслінаводства  "Парумбень" - так на малдаўскую перакладаецца кукуруза. Тут навукоўцы займаюцца тэсціраваннем сартоў гэтай культуры. Лідары прайшліся па выставе сучаснай беларускай сельгастэхнікі, абмеркавалі з кіраўніцтвам інстытута развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы раслінаводства, а затым на трактарах пасадзілі новы ўраджай кукурузы.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка на такой тэхніцы працуе часта на ўласным падворку. Дарэчы, заняўшы прэзідэнцкую рэзідэнцыю, Ігар Дадон таксама стварыў там невялікую гаспадарку. Нашы трактары мясцовым аграрыям дапамагаюць яшчэ з савецкіх часоў. Ледзь не 95 працэнтаў тэхнікі ў палях беларускай вытворчасці. Такі майстар-клас ад беларускага лідара для агульнай справы: насенне, вырашчанае на гэтым полі, перададуць нашым аграрыям. Наконт гэтага ўчора дамовіліся прэзідэнты.