Прэзідэнты Беларусі і Лаоса ў Мінску праводзяць афіцыйныя перамовы

1 июля 2013

Чакаецца, што бакі падпішуць дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Аляксандр Лукашэнка адзначыў невысокі тавараабарот паміж дзяржавамі, але для актывізацыі ёсць добрая аснова. Акрамя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць перспектыўным развіццё ўзаемадзеяння з Лаосам у сферы навукі, адукацыі і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.