Прэзідэнты Беларусі і Казахстана па тэлефоне абмеркавалі парадак дня самітаў у Санкт-Пецярбургу

4 декабря 2018

Прэзідэнты Беларусі і Казахстана абмеркавалі парадак дня самітаў у Санкт-Пецярбургу. Тэлефонная гутарка лідараў адбылася сёння па ініцыятыве казахстанскага боку. У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў была тэматыка маючых адбыцца форумаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія адбудуцца ўжо ў гэты чацвер. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў таксама каротка разгледзелі найболей актуальныя пытанні беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва.

Чаканнямі ад маючага адбыцца палітычнага форуму наш Прэзідэнт падзяліўся ў вялікім інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24". Беларускі лідар адзначыў, што ЕАЭС не можа існаваць без свабоднага руху працоўнай сілы, капіталаў, паслуг і тавараў. Поўную версію гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з расійскім тэлевядучым Сяргеем Брылёвым глядзіце сёння на "Беларусь1" пасля "Панарамы", а таксама на канале "Беларусь 24".