Прэзідэнты Беларусі і Егіпта правядуць сёння перамовы ў Мінску

18 июня 2019

Асновы эканамічнага ўзаемадзеяння і перспектывы сумесных праектаў сёння абмяркуюць Прэзідэнты Беларусі і Егіпта. Лідар паўночнаафрыканскай рэспублікі знаходзіцца ў нашай краіне з афіцыйным візітам. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі абмяркуюць рэалізацыю сумесных праграм, а таксама палітычны парадак дня. Прычым і Мінск, і Каір аддаюць перавагу гаварыць на мове кантрактаў і бізнесу. Напярэдадні візіту, бакі падпісалі дагавораў на 70 мільёнаў долараў. Яшчэ адно пытанне - магчымае адкрыццё дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску. 

З Палаца Незалежнасці - Аляксей Волкаў.

Першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Прэзідэнта Егіпта ў Беларусь пачаўся яшчэ ўчора з сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада. Ну а сёння - галоўны дзень перамоў у Палацы Незалежнасці. Абдэль-Фатах Саід Хусейн Халіл Ас-Сісі падрыхтаваў для сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам цэлы пакет прапаноў. Зямля фараонаў і Суэцкага канала мае намер актыўна развіваць з Беларуссю супрацоўніцтва, першым чынам, у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і эканоміцы ў цэлым. 

Бо кіраўнік паўночнаафрыканскай рэспублікі сваім прыярытэтам пасля абрання назваў  эканамічны рост Егіпта. Амбіцыйныя праекты, такія як новы Суэцкі канал - дублёр асноўнага суднаходнага шляху і нават другі Каір - новую сталіцу краіны - ствараюць з улікам інвестыцыйнай прывабнасці. Уздоўж Ніла знайшлося месца і беларускім фінансавым уліванням: летась запушчаны сумесны праект па стварэнні тэхнікі МАЗ. Наладжана вытворчасць камбайнаў і трактароў у такой зразумелай беларусам назве Александрыя. У адным з найстаражытных гарадоў у дэльце Ніла вырабілі больш за 300 аграрных апаратаў.

Блізкая кааперацыя ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы далі свой плён:  за папярэднія два гады  рост тавараабароту - удвая - 57 мільёнаў у 16-ым супраць 108 - у 18-ым. На афрыканскім кантыненце таксама ствараюць зону свабоднага  гандлю, яна набывае ўсе больш выразныя юрыдычныя і практычныя контуры. І такія краіны як Егіпет маюць намер умацаваць эканамічныя адносіны з ЕАЭС. Тым больш, што Мінск і Каір заўсёды разумелі адзін аднаго з паўслова. Дарэчы, чакаецца, што перамовы ў Палацы Незалежнасці пройдуць як у вузкім, так і пашыраным складзе з удзельнікамі дэлегацыі.

Не менш важнае пытанне - адкрыццё прамога рэйса Мінск - Каір. Наколькі нам вядома, аб гэтым таксама можа пайсці размова. Чатыры тысячы кіламетраў паміж краінамі не выглядаюць як адлегласць, здольная затармазіць узаемныя пазітыўныя эканамічныя імпульсы. Усе дэталі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Егіпта  глядзіце ў наступных выпусках "Навін"  і вячэрняй "Панараме".