Прэзідэнту занеслі прапанову мадэрнізаваць Пагранкамітэт мабільнымі падраздзяленнямі

24 сентября 2018

Крымінальная сітуацыя ў Беларусі паляпшаецца. Пра гэта сёння Прэзідэнту далажыў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч. На тры працэнты панізілася колькасць пацярпелых ад злачынстваў. Менавіта дынаміка ў асноўных кірунках барацьбы са злачыннасцю цікавіла сёння Кіраўніка дзяржавы. Асаблівы акцэнт лідар запатрабаваў зрабіць на барацьбу з бытавым насіллем, у прыватнасці, на сяле. Таксама Прэзідэнта цікавіла барацьба з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі і новыя заканадаўчыя ініцыятывы Міністэрства ў сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй.

І яшчэ адна сустрэча - з прадстаўнікамі сілавога блока. Закрыць беларуска-ўкраінскі ўчастак мяжы для кантрабандыстаў і крыміналу, мадэрнізаваўшы Пагранкамітэт за кошт новых мабільных і баяздольных падраздзяленняў - манеўраных груп. Такія прапановы лідару занеслі сёння Савет Бяспекі і Пагранічны камітэт. Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў саму неабходнасць узмацнення абароны меж, але запатрабаваў да чалавека пралічыць неабходную колькасць такіх падраздзяленняў. Галоўны крытэрый - эфектыўнасць і аддача ад навацый, механічнага павелічэння не будзе, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.