Прэзідэнту ўнеслі на разгляд праект указа па барацьбе з нядобрасумленным пасрэдніцтвам

16 октября 2019

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю. Леанід Анфімаў адзначыў, што дакумент зараз знаходзіцца на разглядзе Кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, праект указа прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з вышэйстаячымі арганізацыямі закупак, калі яны здзяйсняюцца за кошт дзяржаўных грошай.

Леанід Анфімаў, старшыня КДК Беларусі:  "Калі вы хочаце купіць нейкі тавар у пасрэдніка, то павінны ўзгадніць гэтую закупку. Калі гэта калгас, і ён знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, то з тым органам, які здзяйсняе ўладальніцкі нагляд, у каго знаходзяцца акцыі гэтага прадпрыемства".


Пры гэтым размова ідзе аб закупках пэўнай коштавай катэгорыі. У будучыні будзе вызначана сума здзелак, якія прадпрыемства зможа здзяйсняць без узгадненняў. Яшчэ больш ініцыятыў па барацьбе з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам сёння вызначылі спецыялісты падчас міжведамаснай калегіі Дзяржкантролю і Генпракуратуры. Як у будучыні праваахоўнікі будуць змагацца з шэрымі схемамі закупак, раскажам сёння ў "Панараме".