Прэзідэнту прадставілі праект закона па спрашчэнні вядзення бізнесу ў сельскай мясцовасці

15 сентября 2017

Развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці беларусаў. Гэтыя тэмы сёння абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці. Урад падрыхтаваў праект закона, які павінен спрасціць вядзенне бізнесу ў сельскай мясцовасці і ў малых населеных пунктах. Гаворка ідзе пра гандаль, грамадскае харчаванне і падаванне бытавых паслуг. Новаўвядзенні Прэзідэнту сёння прадставіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Плануецца, што прадпрымальнікі ў правінцыі атрымаюць некаторыя льготы.

Падрабязнасці рабочай сустрэчы ў Прэзідэнта ў нашых наступных выпусках.