Прэзідэнту прадставілі канцэпцыі параднай формы для беларускай дэлегацыі на зімовай Алімпіядзе

18 октября 2017

Гульні пройдуць у лютым у Паўднёвай Карэі. У распрацоўцы мадэляў удзельнічалі знакамітыя беларускія дызайнеры. Людміла Лабкова сумесна з канцэрнам "Беллёгпрам" стварыла парадную форму ў стылі кэжуал. А Юлія Латушкіна, дарэчы, у яе адзенні беларускія алімпійцы пакаралі Рыа, вырашыла прадставіць больш строгі стыль. За аснову формы для беларусаў вырашана ўзяць варыянт Людмілы Лабковай. Акрамя таго, па даручэнні Прэзідэнта, усе калекцыі парадна-грамадзянскай формы будуць адшыты і свабодна прадавацца ў магазінах.