Прэзідэнту далажылі аб рэалізацыі амбіцыйнага аграпрамысловага праекта

31 июля 2019

Укараненне біятэхналогій дазволіць вывесці беларускую сельскую гаспадарку на новы ўзровень. Напярэдадні Прэзідэнту далажылі аб рэалізацыі амбіцыйнага аграпрамысловага праекта. Размова аб развіцці новай для краіны галіны. Пад Мінскам стартавала будаўніцтва маштабнага сельгасхолдынгу. Вытворчасць кормаў і кармавых дабавак поўнага цыкла дазволіць максімальна скараціць колькасць пасрэднікаў і максімальна патанніць прадукт. Прэзідэнт даручыў дасканала распрацаваць пытанні сыравіны, якасці прадукцыі і галоўнае - рынкі збыту. Прадпрыемства экспартна арыентаванае, каля 80% плануюць прадаваць за мяжу - у асноўным у ЕС і Расію. Асобнае даручэнне Кіраўніка дзяржавы па кадрах. Па-першае, высокі ўзровень кваліфікацыі спецыялістаў, па-другое, трэба дапамагчы ў рашэнні жыллёвага пытання. Здача аб'екта пройдзе за некалькі этапаў. Запуск у наступным годзе.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя