Прэзідэнту далажылі аб развіцці ў Беларусі сістэмы прафесійнай адукацыі

1 сентября 2017

Беларуская адукацыя павінна арыентавацца на запатрабаванні эканомікі. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года. Аўтамеханічны каледж - адна з найстарэйшых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў нашай краіне. Яго 72-гадовая гісторыя цесна звязана з развіццём Мінскага аўтамабільнага завода (які знаходзіцца літаральна праз дарогу). За гэты час каледж выпусціў 24 тысячы спецыялістаў. А гэта амаль у паўтара раза больш, чым увесь калектыў МАЗа. Многія сталі кіраўнікамі вытворчасцяў, навукоўцамі, аўтарытэтнымі спецыялістамі ў галіне машынабудавання. Сама ўстанова хутчэй нагадвае міні-прадпрыемства: тут выключна найноўшыя лабараторыі, рэсурсавы цэнтр падрыхтоўкі кадраў для абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў, СТА і аўтадром.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа. У прыватнасці, Прэзідэнт наведаў лабараторыю дыягностыкі, дзе навучэнцы вывучаюць канструкцыю электрамабіляў вядомых марак. Аляксандр Лукашэнка падрабязна абмеркаваў з педагогамі тэхнічныя характарыстыкі электракараў, іх магчымасці і перавагі, пасля чаго Прэзідэнт даручыў прыцягнуць лепшых спецыялістаў каледжа да распрацоўкі беларускай мадэлі.

Прэзідэнту таксама далажылі аб развіцці ў Беларусі сістэмы прафесійнай адукацыі. У нашай краіне 248 устаноў прафтэх- і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Зараз ідзе аптымізацыя іх сеткі. Атрымаць адпаведную адукацыю можна ў каледжах, каледжах пры ВНУ, прафесійных ліцэях. Прадугледжваецца, што ў гэтай сістэме з'явіцца адзін від установы - прафесійны каледж. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.